Акцыі салідарнасці з беларускімі палітвязнямі прайшлі па ўсім свеце

16 лютага моладзевыя актывісты правялі у розных гарадах Беларусі традыцыйныя акцыі салідарнасці. Арганізатары акцый акцэнтавалі ўвагу на тых, хто пацярпеў пасля выбараў 19 снежня.

16 лютага ў Мінску прайшла акцыя салідарнасці з палітзняволенымі, у якой узялі ўдзел актывісты грамадзянскай кампаніі "Еўрапейская Беларусь".

Акцыя адбылася на балконе кінатэатра "Кастрычнік", які размешчаны на фасаднай частцы будынку. Актывісты трымалі ў руках расцяжку "Свабоду палітвязням!" і партрэты людзей, якія знаходзяцца за кратамі. Як паведамляе сайт кампаніі "Еўрапейская Беларусь", мінакі выказвалі удзельнікам словы падтрымкі і фатаграфавалі акцыю.

У Гомелі актывісты грамадзянскай кампаніі "Гавары праўду!" і ініцыятывы "Плошча-2010" на прыпынках грамадскага транспарту, прыдамовых тэрыторыях і сярод студэнтаў распаўсюдзілі больш за тысячу інфармацыйных матэрыялаў аб падзеях 19 снежня ў Мінску і палітычных рэпрэсіях, што адбыліся ў пачатку 2011 года. Па горадзе таксама былі размешчаны партрэты Паўла Севярынца, Аляксандра Фядуты, Мікалая Статкевіча і іншых апазіцыйных палітычных дзеячаў.

У Магілёве акцыя салідарнасці адбылася ў адным са спальных раёнаў гораду. Дзесятак паплечнікаў былога кандыдата ў прэзідэнты Ўладзіміра Някляева ў руках з ягонымі партрэтамі выйшлі на ажыўленую вуліцу раёну і зладзілі пікет. Пасля акцыі партрэты зняволенага палітыка ўдзельнікі раскінулі па паштовых скрынях.

Акцыя салідарнасці з беларускімі палітвязнямі 16 лютага таксама прайшла і ў Вільні. У акцыі прынялі удзел актывісты штабоў кандыдатаў у прэзідэнты, прадстаўнікі беларускай дыяспары, студэнты ЕГУ, студэнты літоўскіх ВНУ.

У Маскве актывісты праваабарончай арганізацыі Amnesty International выказалі салідарнасць з беларускімі палітвязнямі ля амбасады Беларусі. Быў наладжаны пікет з патрабаваннем адпусціць апазіцыянераў, затрыманых пасля снежанскіх выбараў.

У Гаазе 16 лютага мірная дэманстрацыя салідарнасці з роднымі і блізкімі зніклых Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага, Зміцера Завадскага, са шматлікімі беларускімі палітвязнямі, з усімі ахвярамі "апошняй дыктатуры Еўропы", таксама традыцыйна пайшла каля беларускай амбасады. Акцыя была арганізаваная грамадзянскай ініцыятывай "Мы памятаем".

У Варшаве удзельнікі акцыі салідарнасці раздавалі улёткі аб сітуацыі ў Беларусі, а таксама гучна, у мегафон паведамлялі пра тое, што Беларусь просіць аб падтрымцы.

Узведзены на ледзяным ветры мур, што сімвалізаваў сцены камераў, у якіх трымаюць беларускіх палітвязняў, быў разбураны. Пасля ўдзельнікі акцыі пад бела-чырвона-белымі сцягамі рушылі па цэнтры Варшавы.

У Магілёве 16 лютага прайшла акцыя салідарнасьці зь беларускімі палітвязьнямі.

Адбылася яна ў адным са спальных раёнаў гораду. Дзесятак паплечнікаў былога кандыдата ў прэзыдэнты Ўладзімера Някляева ў руках зь ягонымі партрэтамі выйшлі на ажыўленую вуліцу раёну й зладзілі пікет. Пасьля акцыі партрэты зьняволенага палітыка ўдзельнікі раскінулі па паштовых скрынках.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі