АГП рыхтуе зварот да генпракурора ў справе зніклых

Вось што распавёў Еўрарадыё старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька:

"Насцярожвае тая сітуацыя, якая складваецца па так званай справе зніклых. Ужо колькі год, а там няма ніякага прагрэсу. І на наступны год заканчваюцца тэрміны і гэтая справа будзе спісаная ў архіў. Але год гэты будзе вызначальны. Гэта будзе спроба, хай і невялікая, прымусіць праваахоўныя органы даць ясныя і выразныя адказы на тыя пытанні, якія былі пастаўленыя яшчэ ў 2000 годзе".

Паводле слоў Лябедзькі, зварот да генпракурора будзе дасланы да канца студзеня.

Нагадаем, у 1999 годзе зніклі былы міністр унутраных спраў Юрый Захаранка, апазіцыйны палітык Віктар Ганчар, прадпрымальнік Анатоль Красоўскі, у 2000 годзе знік журналіст Дзмітрый Завадскі. Афіцыйна пра іх лёс нічога невядома. Паводле неафіцыйных звестак, яны сталі ахвярамі "эскадрона смерці".

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі