Адзіны выжылы ў авіякатастрофе пад Яраслаўлем апрытомнеў

Зараз ён знаходзіцца ў рэанімацыі НДІ імя Скліфасофскага ў Маскве, паведамляе РИА Новости.

Авіякатастрофа пад Яраслаўлем адбылася 7 верасня. На борце самалёта было 45 чалавек: 37 пасажыраў і 8 чальцоў экіпажу. У якасці пасажыраў былі хакеісты “Лакаматыва”. 43 чалавекі загінулі адразу. Хакеіст Аляксандр Галімаў пасля катастрофы трапіў у лякарню з цяжкімі апёкамі і памёр 12 верасня.

Ахвярамі трагедыі былі трое беларусаў — гульцы “Лакаматыва” Руслан Салей і Сяргей Астапчук, а таксама трэнер Мікалай Крываносаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі