Маці палітвязня правяла трое сутак у адзіночным карцары (фотарэпартаж)

Сёння на свабоду выйшлі арыштаваныя ўдзельнікі маўклівай акцыі 20
ліпеня. Сустракалі ля Акрэсціна і маму палітвязня Мікіты Ліхавіда Алену.
Яна адседзела 10 сутак. Апошнія трое — у карцары. Адміністрацыя Акрэсціна такім чынам пакарала жанчыну за патрабаванні праветрыць камеру.

Вось такі ШОС з бутэлькі і туалетнай паперы зрабіў у камеры Дзмітрый Буянаў, сын журналісткі Любові Лунёвай.

Дзмітрый Буянаў сустракае сукамерніка.

На свабоду выходзіць Алена Ліхавід.

Алена Ліхавід абдымае маму.

Алена Ліхавід распавяла, што апошнія трое сутак правяла ў "адзіночцы" ў
карцары. Перад выхадам на свабоду супрацоўнікі Акрэсціна сканфіскавалі ў
яе сшытак з нататкамі.

Падтрымаць Алену Ліхавід прыйшлі сваякі іншых палітвязняў, у тым ліку мама Фёдара Мірзаянава (злева), мама Эдуарда Лобава (другая злева)

Справа - жонка палітвязня Аляксандра Атрошчанкава Даша.

Многія сяброўкі спн.Алены не маглі стрымаць слёз.