16 сакавіка працягнецца працэс па справе Някляеўская арганізацыі "Клопат"

Нагадаем, 15 сакавіка Вярхоўны суд пачаў разгляд пазова Мінюста па ліквідацыі міжнароднай грамадскай арганізацыі "Клопат".

Старшыня Цэнтра па правах чалавека Раіса Міхайлоўская, якая прысутнічала на судзе, расказала, што згодна з пазовам "Клопат" не размяшчаецца па сваім юрыдычным адрасе, у сувязі з чым Мінюст вынес арганізацыі папярэджанне. Пасля папярэджання кіраўніцтва арганізацыі не ўнесла змены ў Статут. Таму Мінюст і прыняў рашэнне ліквідаваць арганізацыю.

Старшыня праўлення "Клопату" Ніна Пахлопка заявіла, што арганізацыя не мяняла юрыдычнага адрасу. У звязку з пашырэннем сваёй дзейнасці "Клопат" мусіў здымаць дадатковыя памяшканні для працы. А тое, што прадстаўнік Мінюста не ўбачыў па юрыдычным адрасе нікога з кіраўніцтва апарганізацыі – не дзіва: арганізацыя – грамадская, і кіраўніцтва не абавязанае сядзець па юрыдычным адрасе ўвесь час, лічыць Пахлопка, паведамляе zapraudu.info

Нагадаем, з 11 лістапада 2010 года выканаўчым дырэктарам "Клопат" з'яўляўся Уладзімір Някляеў.

"Гэта ліквідацыя чарговай грамадскай арганізацыі, якая асмелілася дапамагаць Някляеву Уладзіміру Пракаповічу Знішчаецца ўсё, што звязана з яго імем", - лічыць Пахлопка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі