1 студзеня ў Беларусі пачаў працу Следчы камітэт

Новая структура аб'яднала следчы апарат Міністэрства ўнутраных спраў, пракуратуры і Камітэта дзяржаўнага кантролю.


Старшынёй Следчага камітэта стаў былы начальнік Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры прэзідэнце Валерый Вакульчык. Яго першым намеснікам – былы намеснік генеральнага пракурора, начальнік следчага ўпраўлення Генпракуратуры Андрэй Швед. На новыя пасады яны былі прызначаныя кіраўніком дзяржавы 24 кастрычніка, паведамляе БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі