Рэпетытар пра адмену экзаменаў у гімназіях: Гэта прывядзе да бардаку і карупцыі

Яўген Лівянт. Фота: Еўрарадыё
Яўген Лівянт. Фота: Еўрарадыё

Міністэрства адукацыі вырашыла адмяніць экзамены пры паступленні ў гімназіі, а праграмы ў іх зрабіць такімі, як у звычайнай школе. Паступаць у гімназіі цяпер будуць па прапісцы.

Рэпетытар і стваральнік цэнтра "100 балаў" Яўген Лівянт лічыць, што гэта прывядзе да бардаку і карупцыі, а такое рашэнне ён называе проста дэбілізмам. Пра гэта ён распавёў у каментарыі Еўрарадыё.

Яўген Лівянт: "Я б на месцы дырэктараў гімназій цяпер проста звольніўся. Напрыклад, у гімназію прыйшло 200 чалавек, а там 100 месцаў. Палову ўзялі, палову — не. Што робяць бацькі тых, каго не ўзялі. Яны пішуць лісты ў МУС, КДБ, КДК, што тых 100, якіх ўзялі, узялі за грошы. Як адбіраць!? у цэнтры Мінска ёсць 24-я гімназія насупраць "Журавінкі". Знакамітая лінгвістычная гімназія. А колькі дзяцей жыве ў тым раёне. Там жа няма жылых раёнаў! Вось як яны будуць дзяцей адбіраць? Цыркулем па карце высвятляць, хто бліжэй?"

Па планах Міністэрства адукацыі, экзамены ў гімназіі ўсё ж застануцца, але будуць праходзіць у 9 класе. Пра магчымую рэформу гімназій міністр адукацыі Ігар Карпенка выказваўся не раз. На яго думку, гэта вядзе да сацыяльнага расслаення.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі