Рэпетытар: Пераход да пяцібальнай сістэмы адцягвае ўвагу ад праблем у школе

Рэпетытар: Пераход да пяцібальнай сістэмы адцягвае ўвагу ад праблем у школе

Рэпетытар Яўген Лівянт лічыць пераход да 5-ці бальнай сістэмы спробай адцягнуць увагу ад рэальных праблем у школьнай адукацыі. Такую думку ён выказвае ў размове з Еўрарадыё.

Яўген Лівянт: “З пункту гледжання настаўнікаў і рэпетытараў, усё адно, якой будзе ацэнка ведаў. Для мяне 10-бальная сістэма зручнейшая. Нездарма ж у савецкай школе ставілі адзнакі з плюсам і мінусам. Вяртанне да 5 балаў — дзіўнае, непатрэбнае і бессэнсоўнае”.

Нагадаем, пра магчымы пераход да 5-бальнай сістэмы адзнак у школах паведаміў віцэ-прэм’ер Васіль Жарко пасля нарады ў Аляксандра Лукашэнкі аб пытаннях у сферы адукацыі.

“Дзесяць гадоў, як у краіне ўведзеная дзесяцібальная сістэма навучання. Шмат пытанняў да дзесяцібальнай сістэмы. Гэта часам бывае і суб'ектывізм у ацэнцы. І ў нас няма нездавальняючай адзнакі. Бо адзін бал — гэта таксама ацэнка ведаў. Раней (пры пяцібальнай сістэме) разумелі — адзінка, двойка — гэта нездавальняючыя адзнакі. Таму трэба вынесці на абмеркаванне грамадскасці. Можа быць, і вярнуцца да пяцібальнай сістэмы”, — заявіў пасля нарады віцэ-прэм’ер.

Беларускія школы перайшлі да 10-ці бальнай ацэнкі ведаў школьнікаў яшчэ ў 2002 годзе.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі