Рэктараў прыватных ВНУ будзе прызначаць міністр адукацыі

Рэктараў прыватных ВНУ ў Беларусі будзе прызначаць міністр адукацыі. Такая норма закладзена ў праект закона «Аб вышэйшай адукацыі». Нагадаем, што на сённяшні дзень у нашай краіне існуе 12 прыватных вышэйшых навучальных установаў, іх рэктараў прызначаюць іх заснавальнікі.

Паводле словаў кіраўніка пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па адукацыі Уладзіміра Здановіча, ва ўзнікненні гэтай пастановы вінаватыя самі рэктары, якія, нібыта, «скампраметавалі сістэму вышэйшай прыватнай адукацыі».

Аднак ліквідоўваць прыватныя ВНУ ўлады не збіраюцца, сцвярджае Здановіч.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі