Рэкламу з "Пагоняй" у мінскім метро забараніла спецыяльная камісія
Мінскі метрапалітэн стварыў пастаянную камісію па пытаннях размяшчэння рэкламы. І гэтая камісія не дазволіла рэкламнаму агенцтву "Медыя Альянс" размяшчаць рэкламу з гістарычным гербам "Пагоня".
Пра гэта гаворыцца ў афіцыйным лісце Мінскага метрапалітэна, які апублікаваў у Фэйсбуку кіраўнік крамы symbal.by Павел Белавус.
А вось іншую рэкламу ад symbal.by кіраўніцтва метро дазволіла.
"Сёння ў метро на станцыі "Кастрычніцкая" з'явіўся наш новы рэкламны банер з Кастусём Каліноўскім і паролем паўстанцаў "Каго любіш? Люблю Беларусь! То ўзаемна", — напісаў Белавус.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.