Рэгіянальны бацькоўкі сход прайшоў на Гомельшчыне

Удзельнікі сходу абмеркавалі праблему спажывання падлеткамі алкаголю, наркотыкаў і ў тым ліку курыльных сумесяў. На форум запрасілі болей за 250 старшыняў бацькоўскіх камітэтаў школы і класаў, педагогаў-псіхолагаў, начальнікаў аддзелаў адукацыі райвыканкамаў і Гомеля, праваахоўнікаў і медыкаў.



Было вырашана, што неабходна ў першую чаргу аб’яднаць намаганні ў выяўленні наркадылераў і знішчаць усе магчымыя каналы пастаўкі наркотыкаў у Беларусь. Асаблівую ўвагу варта надаць тым, хто спрабуе займацца распаўсюдам курыльным сумесяў у школах і ў месцах адпачынку моладзі, перадае БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі