RedFoo распавёў аб прычынах расстання з Вікторыяй Азаранкай

Па яго словах, якія перадае "Прессбол", кар'ера — адзін з найважнейшых аспектаў ў жыцці сучаснага чалавека. "Вікторыя дамаглася поспеху ў сваім відзе дзейнасці і можа ўвайсці ў лік найвялікшых тэнісістак у гісторыі. Упэўнены, што яна здолее пераўзысці дасягненні Серэны Уільямс", — заявіў музыка.



Пра сябе ён патлумачыў, што любіць падарожнічаць, выступаць на канцэртах і прысвячаць сябе музыцы. На яго думку, ідэальны момант для пачатку працяглых адносін надыходзіць пасля завяршэння прафесійнай кар'еры. Таму цяпер RedFoo і Азаранка вырашылі, што кожны павінен займацца сваёй улюбёнай справай.



Фота — businessinsider.com
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі