Рэдактара сайта orsha.eu Ігара Казмерчака абвясцілі ў міждзяржаўны вышук

Ігар Казмерчак / facebook.com/ihar.kazmierchak
Ігар Казмерчак / facebook.com/ihar.kazmierchak

У міждзяржаўны вышук абвясцілі праваабаронцу і рэдактара аршанскага незалежнага сайта orsha.eu Ігара Казмерчака, піша праваабарончы цэнтр "Вясна".

Яшчэ на пачатку года Казмерчака абвясцілі ў вышук унутры Беларусі. Падставай стала крымінальная справа за абразу Лукашэнкі (ч. 1 арт 368 Крымінальнага кодэкса). Пры гэтым сам Ігар з'ехаў з краіны яшчэ ў 2021-м.

Міждзяржаўны вышук абвяшчаецца ў межах СНД. Аднак акрамя Расіі іншыя дзяржавы СНД не выдаюць у Беларусь людзей, абвінавачаных па палітычных артыкулах.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі