Рэдактара аўтамабільнага партала ABW.bу Юрыя Гладчука перавялі ў калонію

Юрый Гладчук, галоўны рэдактар аўтамабільнага партала "Аўтабізнес" / фота з архіва Гладчука
Юрый Гладчук, галоўны рэдактар аўтамабільнага партала "Аўтабізнес" / фота з архіва Гладчука

Рэдактара аўтамабільнага партала “Аўтабізнес” Юрыя Гладчука перавялі ў наваполацкую калонію, паведамляюць праваабаронцы “Вясны”.

У снежні 2022 года суд назваў палітвязня вінаватым па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: арт. 342 (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і арт. 368 (абраза Лукашэнкі). Яго асудзілі на 2,5 гады калоніі.

Рэдактараў аўтамабільнага партала “Аўтабізнес” Гладчука і Юлію Мудрэўскую затрымалі ў мінулым чэрвені. Юлію беларускі суд адправіў у калонію на 1,5 гады.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі