Рэдактар “Эха Москвы”: Беларусь для Расіі — як Крым

Рэдактар “Эха Москвы”: Беларусь для Расіі — як Крым

Галоўны рэдактар ​​расійскай радыёстанцыі “Эхо Москвы” Аляксей Венедыктаў пракаментаваў у сваёй перадачы абвастрэнне беларуска-расійскіх адносін.

“Я заўсёды казаў, я згодны з прэзідэнтам Лукашэнкам, што адна з магчымасцяў і ўяўленняў цяперашняй крамлёўскай каманды — гэта інтэграцыя з Беларуссю. Хуткасць і форма інтэграцыі ў Крамлі і Беларусі розныя. Так, Лукашэнка хоча захаваць для Беларусі незалежнасць і быць незалежным прэзідэнтам”, — адзначыў Венедыктаў.

“І калі я быў у Беларусі мінулым летам, — сказаў рэдактар папулярнай у Расіі радыёстанцыі, — я бачыў, якім чынам даволі хуткімі тэмпамі даволі хутка развіваецца ўкараненне беларускай мовы, напрыклад, беларускай гісторыі. “І мы спадкаемцы не Кіева, — кажа Лукашэнка, — як Масква, а мы спадкаемцы Вялікага княства Літоўскага. Мы спадкаемцы Вільні”.

Па словах Венедыктава, тэма найбліжэйшай сустрэчы Лукашэнкі з Пуціным — не толькі нафта, але гэта таксама “сутнасная гісторыя, ці стане Беларусь Крымам ў тым ці іншым выглядзе”.

“Погляд цяперашняй кіруючай каманды на Беларусь я ўяўляю. Ён так ж быў і на Крым раней. Ну, пакуль што не — не. А калі ўпала ў рукі — тады і возьмем”, — сказаў Венедыктаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі