Red Hot Chili Peppers часова спынілі дзейнасць

Рокеры Red Hot Chili Peppers вырашылі сысці ў адпачынак як мінімум на год.
Музыкі робяць перапынак ад гастрольнай і студыйнай дзейнасці, каб адпачыць ад сталых канцэртаў і «проста пажыць дзеля свайго задавальнення».

Як растлумачыў франтмэн RHCP Энтані Кідзіс, «на гэты момант музыкі разышліся ў розныя бакі і не з'яўляюцца Red Hot Chili Peppers. А таму часовы разрыў проста неабходны.

Калі падлічыць, то калектыў не адпачываў з 1999 года - з моманту выпуску альбома «Californication» і да канца мінулага года, калі скончылі сусветнае турнэ ў падтрымку альбома «Stadium Arcadium». Натуральна, у канцы такога марафона ўсе музыкі былі эмацыйна і фізічна знясіленыя».

Дадам, што планы ўдзельнікаў RHCP на бліжэйшы год вельмі разнастайныя. Кідзіс заявіў, што збіраецца завесці яшчэ аднаго дзіця (яго першынец Эверлі Бір нарадзіўся 2 кастрычніка 2007 года).

Бас-гітарыст Флі будзе ўдасканальваць свае музычныя навыкі і вывучаць апошнія дасягненні ў тэхніцы.

Гітарыст Джон Фрушыантэ зоймецца рознымі сольнымі праектамі, а барабаншчык Чэд Сміт плануе паспрабаваць свае сілы ў складзе джазавага калектыву.

Фота: www.shortcut.pl

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі