Рэчыцкія прадпрымальнікі мітынгавалі ля будынка райвыканкама

11 чэрвеня дзесяткі прадпрымальнікаў сабраліся ля будынка Рэчыцкага райвыканкама (Гомельская вобласць). Яны патрабавалі ад уладаў знайсці для іх новае месца працы ў сувязі з нечаканым закрыццём на рэканструкцыю рынка “Славянскі”. 11 чэрвеня рынак закрыў галоўны санітарны доктар Рэчыцкага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Віктар Паднясенкаў. “Наш раён рыхтуецца да “Дажынак”. Нельга, каб рынак заставаўся ў такім стане. – паведаміў спадар Паднясенкаў інфармагенцтву “БелаПАН”. – Тут няма залеўнай каналізацыі, прыбіральні.

Пабіты асфальт, адсутнічаюць фантанчыкі з пітной вадой, месцы для мыцця садавіны. Таму я і вынес пастанову № 211 аб зачыненні рынку з 11 чэрвеня. Трэба час, каб да “Дажынак” прывесці рынак у парадак”.

Такім чынам, ранейшыя дамоўленасці прадпрымальнікаў з Рэчыцкім райвыканкамам аб спыненні працы з 1 ліпеня парушанымі. Прадпрымальнікі заплацілі падаткі за ўвесь чэрвень. Акрамя таго, яны не могуць тэрмінова перанесці свой гандаль на новае месца – пляцоўку ля кансервавага завода. Па-першае, там працуе тэхніка: адміністрацыя завода ў сувязі з “Дажынкамі” мяняе агароджу. Па-другое, прадпрымальнікі не ў стане так хутка набыць намёты для размяшчэння сваіх тавараў.

Намеснік старшыні Рэчыцкага райвыканкама Вячаслаў Памалейка, які выйшаў да прадпрымальнікаў, папрасіў іх вярнуцца на рынак “Славянскі”. Ён паабяцаў наведаць рынак, каб асабіста разабрацца ў сітуацыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі