Вы тут

Развітанне з журналістам Генадзем Кеснерам адбудзецца ў пятніцу

Генадзь Кеснер / "Наша Ніва"

Развітанне з журналістам Генадзем Кеснерам пройдзе заўтра з 14.00 да 14.45 у рытуальнай залі на вуліцы Кульман, 33А у Мінску, паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў.

Пасля гэтага журналіста пахаваюць на Заходніх могілках. 

Як паведамляла Еўрарадыё, Генадзь Кеснер супрацоўнічаў з рознымі недзяржаўнымі медыя. У пачатку 90-х ён працаваў на Беларускім радыё ў "Белорусской молодёжной", адтуль разам з калегамі сышоў ствараць легендарную радыёстанцыю 101,2. Апошнія гады супрацоўнічаў з выданнем "Новы час". Кеснер "быў адным з першапраходцаў незалежнай радыёжурналістыкі ў Беларусі, станавіўся лаўрэатам журналісцкіх конкурсаў і ўзнагарод", нагадалі ў БАЖ.

У апошнія гады Генадзь Кеснер змагаўся з цяжкай хваробай. Ён пайшоў з жыцця ва ўзросце 50 гадоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.