Разведка Вялікабрытаніі піша пра цяжкія страты расіян і зніжэнне тэмпу наступу

Вайна ва Украіне / АР
Вайна ва Украіне / АР

Міністэрства абароны Вялікабрытаніі апублікавала апошнюю інфармацыю вайсковай разведкі пра сітуацыю ва Украіне. Найбольшая ўвага падаецца Бахмуту, за які працягваюцца цяжкія баі. Сцвярджаюцца, што "вагнераўцам" удалося захапіць плацдармы на захад ад ракі Бахмутка, якая падзяляе ўкраінскі горад.

Адзначаецца, што "па ўсёй лініі фронту Расія дэманструе адзін з самых нізкіх тэмпаў лакальных наступальных дзеянняў, якія назіраліся прынамсі са студзеня 2023 года". Мяркуецца, што прычына гэтага — у тым, што перадавыя падраздзяленні расійскіх акупантаў атрымалі цяжкія страты, якія не дазваляюць ім працягваць наступ. Праблемы ўзнікаюць нават з "лакальнымі дзеяннямі". Чакаецца, што ў бліжэйшы час Расія будзе намагацца папоўніць склад знясіленых у баях на фронце часцей (якраз з'явілася інфармацыя пра хвалю позваў, якія атрымліваюць з ваенкаматаў расіяне), а таксама запас боепрыпасаў. А пакуль "камандзіры, верагодна, будуць вымушаныя выбіраць паміж правядзеннем наступальных аперацый і правядзеннем надзейнай абароны па ўсёй лініі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі