Разгляд справы Шацікавай перанесены на 11 чэрвеня

Камісія па справах непаўналетніх Кастрычніцкага раёна Магілёва перанесла на 11 чэрвеня разгляд справы мясцовай актывісткі Крысціны Шацікавай. Шацікава лічыць, што ў яе хочуць адабраць двух сыноў, якіх яна выхоўвае адна. Сёння Шацікаву азнаёмілі з прэзідэнцкім дэкрэтам № 18, паводле якога дзяцей забіраюць у нядбайных бацькоў без судовага рашэння.

Нагадаем, у красавіку гэтая ж адміністрацыйная камісія не знайшла ў справе Шацікавай падставы для разгляду і накіравала яе на дапрацоўку.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі