Разгляд справы Канстанціна Лукашова зноў перанесены

Разгляд справы Канстанціна Лукашова ў Ленінскім судзе Мінска зноў перанесены. Пра гэта Еўрапейскаму радыё паведаміў брат падсуднага Вячаслаў Сіўчык.

Паводле яго слоў, 11 ліпеня на чарговым пасяджэнні павінны былі вынесці прысуд, аднак пракурор папрасіў аднавіць судовае следства ў сувязі з неабходнасцю допыту яшчэ аднаго сведкі - начальніка міліцыі грамадскай бяспекі Цэнтральнага раёна сталіцы Грыба. Нібыта пацярпелы міліцыянер Анатоль Сушчэня падчас здарэння тэлефанаваў свайму начальніку - Грыбу.

Сіўчык: “І Лукашоў, і ягоны адвакат былі катэгарычна супраць зацягвання справы, аднак суддзя задаволіла хадайніцтва пракурора і перанесла разгляд справы на 25 ліпеня аб 11-й гадзіне”.

Нагадаем, Лукашова затрымалі 19 снежня мінулага года. Яму інкрымінавалі наезд на аўтамабілі на міліцыянта 29 сакавіка 2006 года, калі ён забіраў Сіўчыка з аддзялення хірургіі 3-й клінічнай лякарні Мінска.

У той дзень невядомыя з пасведчаннямі супрацоўнікаў МУС спрабавалі затрымаць Сіўчыка пасля яго выпіскі з лякарні нібыта за дробнае хуліганства, аднак з дапамогай брата палітыку ўдалося схавацца.

20 лютага 2007 года Лукашова асудзілі на два гады ўмоўнага зняволення, аднак затым згодна з хадайніцтвам абароны справа была накіравана на паўторны разгляд.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі