Вы тут

Разам з расіянамі з Дамініканы эвакуявалі траіх беларусаў

Дамінікана / pixabay.com

Разам з расіянамі з Дамініканскай Рэспублікі эвакуявалі траіх беларусаў. Самалёт авіякампаніі Azur Air даставіць іх у Маскву, паведамляе ТАСС. Гэты вывазны рэйс быў арганізаваны пры садзейнічанні расійскіх дыпламатаў.

На самалёце 178 пасажыраў — 168 грамадзян Расіі, астатнія — беларусы, украінцы, казахі, канадзец, калумбіец і дамініканец. Пасадку пасажыраў здзяйснялі з выкананнем адпаведных санітарных нормаў. Адзначаецца, што для расіян, якія мелі білеты на адмененыя рэйсы расійскіх авіяперавозчыкаў, палёт на радзіму бясплатны.

Самалёт расійскай авіякампаніі Azur Air прыбыў у Дамінікану з Венесуэлы. На яго борце ўжо было больш за 60 чалавек, у тым ліку і эвакуяваных з Калумбіі. Вядома, што адтуль эвакуявалася і двое грамадзян Беларусі. Атрымліваецца, што ў Дамінікане да іх далучыўся яшчэ адзін беларус.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.