Разам са Шмолікам пажыццёва дыскваліфікавалі інспектара Мяцельскага

Дысцыплінарны камітэт Беларускай федэрацыі футбола вынес рашэнне пра пажыццёвую дыскваліфікацыю рэферы ФІФА Сяргея Шмоліка. Раней такое рашэнне было прынятае судзейскім камітэтам БФФ. Разам са Шмолікам пажыццёва дыскваліфікаваны інспектар Мікалай Мяцельскі.
Нагадаем, Шмолік і Мяцельскі працавалі на скандальным матчы 13-га тура чэмпіянату Беларусі паміж "Віцебскам" і "Нафтанам".

Сяргей Шмолік судзіў матч у стане алкагольнага ап'янення (што, дарэчы, было зафіксавана відэазапісам, медыцынскае асведчанне паказала 2,6 праміле, а гэта цяжкая ступень алкагольнага ап'янення), а Мікалай Мяцельскі нічога не зрабіў, каб спыніць матч (ён, дарэчы, дэманстраваўся ў прамым эфіры на адным з рэспубліканскіх тэлеканалаў) ці замяніць арбітра.

Будуць пакараныя і двое памочнікаў п'янага арбітра, паведамляе БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі