"Разам — да лепшага!" Віктар Бабарыка даслаў ліст з СІЗА КДБ

Ліст Віктара Бабарыкі з СІЗА КДБ / t.me.viktarbabarykaofficial​​
Ліст Віктара Бабарыкі з СІЗА КДБ / t.me.viktarbabarykaofficial​​

Штаб Віктара Бабарыкі атрымаў ліст прэтэндэнта ў прэзідэнты з СІЗА КДБ. У ім Бабарыка не сумняваецца, што яго справа жыве і ўсё будзе добра.

"...І наогул творчы патэнцыял, я ўпэўнены, не слабее :) усім перадавайце прывітанне, і думаю, што важна памятаць, што разам мы пераможам! Ці разам — да лепшага!" — піша экс-банкір.

У адказ "кандыдату ў кандыдаты" яго прыхільнікі напісалі, што працягваюць працаваць і мяняць Беларусь да лепшага.

Патэнцыйнага кандыдата ў прэзідэнты Віктара Бабарыку і яго сына і кіраўніка ініцыятыўнай групы Эдуарда Бабарыку затрымалі 18 чэрвеня. Яны знаходзяцца ў СІЗА КДБ. Экс-банкіра абвінавачваюць адразу па трох артыкулах: ч. 2 арт. 245, ч. 2 арт. 243 і ч. 2 арт. 431. Гэта "адмыванне грошай, атрыманых злачынным шляхам, здзейсненае паўторна, або службовай асобай з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў, альбо ў асабліва буйным памеры", "ухіленне ад выплаты падаткаў, што пацягнула нанясенне шкоды ў асабліва буйным памеры" і "даванне хабару паўторна або ў асабліва буйным памеры" адпаведна. Эдуарда Бабарыку абвінавачваюць толькі ва ўхіленні ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры. Максімальнае пакаранне па гэтым артыкуле — пазбаўленне волі тэрмінам да 7 гадоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі