Раварыстам забаранілі ездзіць па Брэсцкай крэпасці

Знакі, якія забараняюць раварыстам ездзіць па Брэсцкай крэпасці, з'явіліся літаральна нядаўна. У кіраўніцтве мемарыяла "Комсомольской правде" патлумачылі, што забарона катацца на роварах па экскурсійных маршрутах існуе даўно, ці не з самага заснавання мемарыяла. Таксама забаронена катацца на роліках і скейтах.



Музейныя работнікі кажуць, што  раней абмяжоўваліся вуснымі папярэджаннямі. Але апошні год раварыстаў стала вельмі шмат і паводзяць яны сябе ў крэпасці некультурна: ездзяць па дарожках, замінаюць праводзіць экскурсіі. Таму крэпасць вылучыла грошы на знакі, якія забараняюць праезд раварыстаў.



Што праўда, забарона дзейнічае толькі на экскурсійных маршрутах. Раварысты могуць пакатацца на Валынскім умацаванні ці па дарозе з паўднёвай ускраіны Брэста да пятага форта. Кіраўніцтва мемарыяла абяцае неўзабаве паставіць велапаркоўкі каля ўваходаў у крэпасць.



Фота — kp.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі