Вы тут

Раварыста, які вырываўся з рук міліцыянтаў, асудзілі на два гады

Роварныя пакатушкі ў Мінску / nashaniva.by

На два гады калоніі агульнага рэжыму асудзіў суд Цэнтральнага раёна Мінска раварыста К., піша "Наша Ніва". 

Хлопца затрымалі 7 жніўня, за два дні да выбараў, калі ён удзельнічаў у роварным прабегу, папулярным у перадвыбарчы час.

Два міліцыянты вырашылі яго затрымаць за адсутнасць люстэрка задняга віду і гукавога сігналу. Гэтае патрабаванне засталося ў заканадаўстве з савецкіх часоў. 

Міліцыянты схапілі раварыста, але той стаў вырывацца. Падчас штурханіны хлопец пацэліў па галаве кожнаму з міліцыянтаў, а таксама хапаў рукамі за шыю аднаго з іх. Ніякіх траўмаў супрацоўнікі не атрымалі, хаця ў аднаго былі парваныя кашуля са штанамі.

У выніку мінчуку прысудзілі два гады зняволення. Рашэнне можа быць абскарджанае.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.