Раварыст вёз з Польшчы пад адзеннем 58 адзінак аўтазапчастак (фота)

Раварыст вёз з Польшчы пад адзеннем 58 адзінак аўтазапчастак (фота)

Раварыст вёз з Польшчы пад адзеннем 58 адзінак аўтазапчастак. Іх знайшлі гродзенскія мытнікі. Здарэнне адбылося ў пункце пропуску "Брузгі". Як інфармуе прэс-служба Гродзенскай рэгіянальнай мытні, датчыкі паркоўкі, блокі распальвання і кіравання знайшлі ў спецыяльна вырабленым поясе. Тавары на агульную суму амаль 3 тысячы еўра забраныя да рашэння суда.

Таксама ў "Брузгах" у легкавым аўтамабілі "Фольксваген Шаран" знайшлі 160 незадэклараваных адзінак аўтазапчастак агульным коштам больш за 6,5 тысячы еўра. Іх таксама забралі да рашэння суда.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі