Рассельгаснагляд забараніў увоз прадукцыі чатырох беларускіх прадпрыемстваў

Рассельгаснагляд забараніў увоз прадукцыі чатырох беларускіх прадпрыемстваў

Рассельгаснагляд заявіў, што вымушаны ўвесці новыя меры абмежавальнага характару ў дачыненні да шэрагу беларускіх прадпрыемстваў. Адпаведная заява з'явілася на сайце ведамства. 

Ужо з 18 жніўня Рассельгаснагляд часова забараняе абмяжоўвае пастаўку ў Расію прадукцыі чатырох беларускіх прадпрыемстваў: 

1. ААТ "Вітконпрадукт" (паўторнае выяўленне рэшткаў тэтрацыкліну ў мясе птушкі);

2. ААТ "Малочныя горкі" (паўторнае выяўленне ў пітным малацэ наяўнасці рэшткаў лінкаміцыну);

3. ААТ "Рагачоўскі МКК" (паўторнае выяўленне ў згушчаным малацэ наяўнасці рэшткаў лінкаміцыну);

4. ААТ "Савушкин продукт" (паўторнае выяўленне ў сухой малочнай сыроватцы наяўнасці рэшткаў цілазіну).

Калі ў Расію будзе пастаўляцца прадукцыя гэтых прадпрыемстваў, адгружаная да даты ўвядзення часовых абмежаванняў, рашэнне аб пропуску будзе прымацца ў звычайным рэжыме.

Таксама за выяўленыя парушэнні з 17 жніўня ўводзіцца рэжым ўзмоцненага лабараторнага кантролю да прадукцыі пяці беларускіх прадпрыемстваў:

1. СП ТАА "Бак" (выяўленне рэшткаў тэтрацыкліну ў буйнакавалкавых паўфабрыкатах з ялавічыны);

2. СААТ "Белавежскія сыры" (выяўленне рэшткаў салінаміцыну ў сыры);

3. ААТ "Бабруйскі мясакамбінат" (выяўленне рэшткаў тэтрацыкліну ў буйнакавалкавых паўфабрыкатах з ялавічыны);

4. ААТ "Здравушка-Мілк» (выяўленне ў малацэ наяўнасці рэшткаў цілазіну і цыпрафлаксацыну);

5. ААТ "Мінскі малочны завод №1" (выяўленне ў малацэ рэшткаў лінкаміцыну).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі