Рассельгаснагляд забараніў увоз буйной партыі расады беларускіх суніц

Рассельгаснагляд забараніў увоз буйной партыі расады беларускіх суніц. Агулам — 56 тысяч штук расады і 200 кг малдаўскага сушанага чарнасліву. Расійскі бок заявіў, што яны перавозіліся без неабходных фітасанітарных дакументаў. Таму груз быў спынены на трасе Масква — Мінск у пункце папярэдняга апавяшчэння "Чырвоная Горка".

Акрамя таго, няправільна ўказанае найменне прадукцыі ў фітасанітарным сертыфікаце краіны паходжання стала падставай для вяртання паўднёваафрыканскага нектарыну вагой больш за 7 тон і звыш 13 тон персікаў, паведамляе БелаПАН.

Здымак з архіву. Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі