Рассельгаснагляд забараніў пастаўкі беларускага марозіва "Фрудоза" і "Гоша"

Рассельгаснагляд забараніў пастаўкі беларускага марозіва "Фрудоза" і "Гоша"

Рассельгаснагляд часова забараняе пастаўкі ў Расію прадукцыі СТАА "Марозпрадукт". У марозіве, якое вырабляе беларуская кампанія, паўторна выявілі рэшткі антыбіётыка лінкаміцыну. Часовая забарона набывае моц з 4 жніўня, паведамляецца на сайце расійскага ведамства

Найбольш вядомыя маркі марозіва, якія выпускае "Марозпрадукт", — "Фрудоза", "Гоша", "Фіеста".

Таксама з 4 жніўня Рассельгаснагляд уводзіць рэжым узмоцненага лабараторнага кантролю да прадукцыі шасці беларускіх кампаній, якія пастаўляюць сваю прадукцыю на тэрыторыю Расіі:

— ААТ "Агракамбінат "Дзяржынскі" (у мясе птушкі выявілі фторхіналоны);

— ААТ "Бабушкина крынка" (у сухім абястлушчаным малацэ знайшлі рэшткі фторхіналонаў);

— ТАА "Гомельскі мясакамбінат" (у гатовых мясных вырабах выявілі цілміказін, энрафлаксацын, цыпрафлаксацын);

- СТАА "Мясакамбінат Мір" (у жылаваным мясе выявілі лістэрыі);

— ААТ "Смалявічы бройлер" (у мясе птушкі знайшлі фторхіналоны; у паўфабрыкатах з мяса птушкі — таксама фторхіналоны; у субпрадуктах птушыных — фторхіналоны, цыпрафлаксацын, афлаксацын);

- ААТ "Шчучынскі масласырзавод" (у сыры выявілі перавышэнне дапушчальнай колькасці кансерванта натаміцыну).

Таксама Рассельгаснагляд паведаміў Дэпартаменту ветэрынарнага і харчовага нагляду Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі, што ў прадукцыі кампаніі "Савушкін прадукт" выяўленыя выпадкі парушэння якаснага складу. У ёгурце выяўленыя парушэнні масавай долі тлушчу, а ў тварагу — масавай долі бялку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі