Рассельгаснагляд выявіў бактэрыяльную гніль у беларускай бульбе
Рассельгаснагляд выказвае заклапочанасць сітуацыяй з фітасанітарным станам беларускай бульбы, якая пастаўляецца ў Расію. У прыватнасці, як паведамляецца на сайце ведамства, у беларускай бульбе быў выяўлены некарантынны рэгуляваны арганізм — кальцавая бактэрыяльная гніль бульбы (Clavibacter michiganensis subsp. Sepedonicus (Spieckermamm & Kotthoff) Devisetal).
"Указаны аб'ект з'яўляецца каранцінным аб'ектам для Рэспублікі Беларусь, і паступленне заражанай прадукцыі ў суправаджэнні фітасанітарнага сертыфіката Рэспублікі Беларусь выклікае сур'ёзную заклапочанасць Рассельгаснагляду", — гаворыцца ў паведамленні расійскага ведамства.
Паведамляецца, што кальцавая бактэрыяльная гніль бульбы распаўсюджаная ў 28 раёнах нашай краіны.
Расійскія спецыялісты мяркуюць, што бульбу, заражаную бактэрыяльнай гнілюю, ім пастаўляюць з заражанага Гомельскага раёна). Пры гэтым у фітасанітарных сертыфікатах, выдадзеных беларускім бокам, указваецца, што яна вырашчаная ў свабоднай зоне.
Рассельгаснагляд заяўляе пра неэфектыўнасць беларускай сістэмы фітасанітарнага кантролю. Таксама выказваюцца асцярогі, што Беларусь не арганізоўвае фітасанітарную бяспеку "на знешнім контуры Еўразійскага эканамічнага саюза".
Фота: agroflora.ru