Рассельгаснагляд сцвярджае, што выявіў сальманелы ў мясе птушкі з Беларусі

Федэральная служба па ветэрынарным і фітасанітарным наглядзе Расіі заявіла, што выявіла ў астуджаным мясе птушкі, пастаўленым з Беларусі, сальманелы. Даследаванні праводзіліся ў Бранску. Небяспечная для здароўя прадукцыя паступіла ў Расію з агракамбіната "Дзяржынскі", інфармуе БелаПАН.

Рассельгаснагляд ў цяперашні час прымае меры да выключэння небяспечнай партыі з вольнага абароту на тэрыторыі Расіі. Сёлета гэта ўжо пяты выпадак выяўлення сальманелы ў мясе птушкі з Беларусі.

"Наша ніва" адзначае, што ў свой час Рассельгаснагляд бракаваў беларускую малочку, малдаўскія віны, украінскія цукеркі і грузінскую баржомі. Гэта супадала з пагаршэннем стаўлення Крамля да гэтых краін. Прапуцінскія СМІ на мінулым тыдні крытыкавалі Аляксандра Лукашэнку за рашэнне не ехаць у Маскву на парад 9 Мая.

Фота: globallookpress.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі