Рассельгаснагляд перад Новым годам узмоцніць догляд тавараў з Беларусі

Рассельгаснагляд перад Новым годам узмоцніць догляд тавараў з Беларусі

Рассельгаснагляд напярэдадні Новага года вырашыў узмацніць кантроль за пастаўкамі тавараў на расійска-беларускай і расійска-казахстанскай мяжы. На сайце ведамства гэта тлумачыцца тым, што перад навагоднімі святамі чакаюцца павялічаныя аб'ёмы ўвозу прадукцыі жывёльнага і расліннага паходжання.  

Расійскае ведамства хоча запабегчы пастаўкам прадукцыі, якая трапіла пад расійскае прадуктовае эмбарга. Таму Рассельгаснагляд даў указанне сваім тэрытарыяльным упраўленням узгадніць з міліцыяй, памежнікамі і мытнікамі планы кругласутачнага кантролю. Плануецца даглядаць аўтатранспарт з прадукцыяй, якая падлягае ветэрынарнаму і каранціннаму фітасанітарнаму нагляду, на асноўных аўтамабільных магістралях на мяжы з Беларуссю і Казахстанам. Таксама мяркуецца весці кантроль на аўтамабільных дарогах, якія праходзяць паблізу буйных гарадоў суб'ектаў Расійскай Федэрацыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі