Рассельгаснагляд адказаў Лукашэнку: Ніякага блакавання беларускіх прадуктаў няма

Рассельгаснагляд адказаў Лукашэнку: Ніякага блакавання беларускіх прадуктаў няма

Сёлета Беларусь павялічыла пастаўкі прадуктаў харчавання ў Расію, і ніякага блакавання імпарту прадуктаў няма. Такую заяву зрабіў кіраўнік Рассельгаснагляда Сяргея Данкверта ў адказ на ўчорашні выказванні Аляксандра Лукашэнкі.

У якасці аргумента Данкверт прыводзіць звесткі аб пастаўках: з 1 студзеня па 18 верасня гэтага года беларускія прадпрыемствы паставілі ў Расію болей прадукцыі, чым за ўвесь 2015 год, паведамляе Interfax.ru.

Сёлета пастаўкі ялавічыны з Беларусі склалі ўжо 102 тысячы тон (супраць 96,8 тысяч за ўвесь мінулы), птушкі — крыху менш за леташні ўзровень, 96 тысяч тон (супраць 99 тысяч у 2015-м). Што датычыцца ўвозу кармавых дабавак, то тут павелічэнне амаль удвая — 18,1 тысячы тон (у 2015 годзе гэты паказчык склаў 9,5 тысяч).

Таксама Данкверт прывёў лічбы імпарту беларускай “малочкі” ў Расію: 619 тысяч тон з пачатку года (за ўвесь мінулы год было толькі 484 тысяч). Тая ж сітуацыя з рыбай: 46,5 тысяч тон супраць 37,5 тысяч за мінулы год.

Акрамя таго кіраўнік Рассельгаснагляду адзначыў, што рэальныя лічбы могуць быць яшчэ большымі: не ўся прадукцыя праходзіць праз кантрольныя пункты (з улікам гэтага, агульныя лічбы могуць быць больш яшчэ прыкладна на 10%).

Нагадаем, 20 верасня Аляксандр Лукашэнка жорстка раскрытыкаваў пазіцыю Расіі, у тым ліку і па пытанні блакавання беларускіх прадуктаў. Паводле яго слоў, у мінулым годзе гандаль з Расіяй была не на лепшым узроўні, і пакуль нагнаць упушчанае не атрымалася — хоць аб'ём паставак павялічыўся, але “цэны напалову ніжэй”.

“У Расіі яны (беларускія тавары) чамусьці “няякасныя”. Але зразумела: калі мы пастаўляем якасны тавар і па прымальных цэнах у Расію, мы б'ем па кішэнях алігархаў ад сельскай гаспадаркі ў Расіі, — заявіў кіраўнік Беларусі. — Яны ціснуць на ўрад (там сувязі, вы ведаеце не горш за мяне, якія), а ўрад дае каманду “фас” рознага роду чыноўнікам — ад Рассельгаснагляда і гэтак далей. Яны ў нас тры прадпрыемствы адкрываюць для паставак — пяць закрываюць, пяць адкрываюць — шэсць потым закрываюць. Ідзе непрыхаваны ціск”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі