Распачата афіцыйнае расследаванне дзейнасці трэнераў Крысціны Ціманоўскай

Распачата афіцыйнае расследаванне дзейнасці трэнераў Крысціны Ціманоўскай

Распачата афіцыйнае расследаванне дзейнасці трэнераў беларускай бягухі Крысціны Ціманоўскай Юрыя Маісевіча і Артура Шумака. Пра гэта заявіла Сусветная лёгкаатлетычная асацыяцыя. Паведамляецца, што Незалежны орган па барацьбе з негатыўнымі з'явамі ў лёгкай атлетыцы зоймецца расследаваннем пры супрацоўніцтве і падтрымцы Міжнароднага алімпійскага камітэта. Яго вынікі апублікуюць.

Маісевіч — галоўны трэнер зборнай Беларусі па лёгкай атлетыцы на Алімпіядзе ў Токіа, а Шумак — намеснік дырэктара Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па лёгкай атлетыцы.

Беларуская лёгкаатлетка Крысціна Ціманоўская апынулася ў цэнтры скандалу пасля таго, як падчас Алімпіяды ў сацсетках раскрытыкавала дзеянні спартыўных функцыянераў. Яе паставілі бегчы не яе дыстанцыю, чым яна і абурылася. У адказ на гэта Ціманоўскую знялі са стартаў і паспрабавалі адправіць у Беларусь. Запіс размовы з Юрыем Маісевічам і Артурам Шумаком пазней трапіў у СМІ. У аэрапорце Крысціна Ціманоўская папрасіла паліцыю аб дапамозе. Пасля яна змагла паляцець у Варшаву. Выбухнуў скандал. МАК пазбавіў Маісевіча і Шумака алімпійскіх акрэдытацый.

Нядаўна беларуская лёгкаатлетка звярнулася ў Міжнародны алімпійскі камітэт з просьбай пажыццёва дыскваліфікаваць Юрыя Маісевіча і Артура Шумака.

Распачата афіцыйнае расследаванне дзейнасці трэнераў Крысціны Ціманоўскай
Артур Шумак і Юрый Маісевіч / Reuters

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі