Раскрытая таямніца дзіўнай прычоскі Дональда Трампа

Раскрытая таямніца дзіўнай прычоскі Дональда Трампа

Раскрытая таямніца дзіўнай прычоскі Дональда Трампа. Журналіст Майкл Вулф у сваёй кнізе “Агонь і лютасць: Белы дом Трампа знутры” сцвярджае, што амерыканскі прэзідэнт прайшоў працэдуру перасадкі валасоў. Пры гэтым ён спасылаецца на словы дачкі прэзідэнта Іванкі Трамп.

“Яна часта распавядала сябрам пра тэхнічны бок гэтага пытання, — цытуе кнігу сайт nypost.com. — Пасля перасадкі валасоў лысая макушка абкружаная павойнымі валасамі спераду і па баках. Яны накіраваны з усіх бакоў такім чынам, каб сысціся ў цэнтры, затым зачасаны назад і зафіксаваны гелем”.

Не з’яўляецца таямніцай і колер валасоў Дональда Трампа. Справа ў тым, што ён выкарыстоўвае сродак Just for Men. Чым даўжэй яго трымаеш на валасах, тым цямнейшым будзе іх колер. Але Трамп нецярплівы, таму ў яго атрымліваецца блонд з аранжавым адлівам.

Дональду Трампу 71 год. Ён займае пасаду прэзідэнта ЗША са студзеня 2017-га.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі