Расійскую журналістку асудзілі на 6 гадоў за пасты пра тэатр у Марыупалі
Марыя Панамарэнка / Courtesy Photo
Суд у Барнауле асудзіў журналістку RusNews Марыю Панамарэнка на шэсць гадоў калоніі. Яе вінавацілі ў "распаўсюдзе фэйкаў" пра дзеянні Узброеных Сіл Расіі, перадае Бі-Бі-Сі. Таксама Панамарэнка забаранілі цягам пяці гадоў займацца журналісцкай дзейнасцю.
Нагодай для крымінальнай справы сталі пасты ў тэлеграм-канале"Цензуры нет" пра людзей, якія хаваліся ў тэатры ў Марыупалі. ТГ-канал мае 1600 падпісчыкаў.
Расія неаднаразова заяўляла, быццам не бамбіла тэатр, дзе хаваліся мірныя людзі. Аднак расследаванні АБСЕ і Amnesty International прыйшлі да высновы, што Марыупальскі драмтэатр быў знішчаны расійскім авіяўдарам.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.