Расійскія вайскоўцы “ўзялі ў палон” польскіх журналістаў

Патруль з расійскіх вайскоўцаў і паўднёваасяцінскіх міліцыянтаў затрымаў здымачную групу Польскага грамадскага тэлебачання з грузінскім кіроўцам паміж сталіцай Паўднёвай Асеціі Цхінвалі і грузінскім горадам Горы.
Пра гэта са спасылкай на польскае тэлебачанне перадае агенцтва РИА Новости. У двух журналістаў забралі ўсё здымачнае абсталяванне, якое знаходзілася ў аўтамабілі, у тым ліку відэакамеры і мабільныя тэлефоны, затрыманых павезлі ў невядомым кірунку.

Інфармацыйны партал польскага тэлебачання паведамляе таксама, што журналістаў мясцовыя ўлады разглядаюць "як ваеннапалонных". Расійскія вайскоўцы затрыманне журналістаў пакуль не каментуюць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі