Расійскія мытнікі затрымалі цацачных кароў, якія спявалі савецкія песні

Расійскія мытнікі затрымалі партыю з 18 тысячамі цацачных кароў і цялят кітайскай вытворчасці за тое, што ў парушэнне аўтарскіх правоў яны незаконна выконвалі песню мышаня "Які цудоўны дзень" з савецкага мультфільма.
Эксклюзіўнымі правамі на гэты твор кампазітара Фляркоўскага і паэткі Карганавай валодае маскоўская кампанія "Нацыянальнае музычнае выдавецтва". Праваўладальнік ужо пацвердзіў факт незаконнага выкарыстання песні.

Са свайго боку фірма, якая закупіла ў Кітаі партыю цацак, вырашыла не даводзіць справу да суда і набыла ў "Нацыянальнага музычнага выдавецтва" ліцэнзію на выкананне песні.

“Інтэрфакс”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі