Расійскія мытнікі не вядуць кантроль і афармленне беларускіх тавараў?
Расійскія мытнікі не вядуць мытнае афармленне і мытны кантроль тавараў, якія вязуць у Расію з Беларусі ў рамках узаемнага расійска-беларускага гандлю. Пра гэта заявіў начальнік аналітычнага ўпраўлення Федэральнай мытнай службы Расіі Уладзімір Івін. У афіцыйнай заяве Івін адзначае, што працэдуры мытнага афармлення і кантролю ладзяцца толькі ў дачыненні да прадукцыі іншых дзяржаваў.
Як нагадвае БелаПАН, 13 чэрвеня Аляксандр Лукашэнка даручыў Памежнаму і Мытнаму камітэтам падрыхтаваць прапановы па ўвядзенні памежнага і мытнага афармлення на мяжы з Расіяй. Ён заявіў, што расійскі бок гэта ўжо робіць.