Расійскія дэпутаты павялічылі тэрмін паўнамоцтваў прэзідэнта да 6 гадоў

Расійская Дзярждума ўхваліла ў трэцім, канчатковым чытанні папраўкі ў Канстытуцыю краіны, якія павялічваюць тэрміны паўнамоцтваў прэзідэнта з цяперашніх чатырох да шасці гадоў, а Дзярждумы — з чатырох да пяці гадоў.

Новаўвядзенне датычацца прэзідэнта і дэпутатаў, якія будуць абраныя пасля ўступлення ў сілу паправак, паведамляе агенцтва “РИА Новости”.

Нагадаем, папраўкі былі прапанаваныя прэзідэнтам Дзмітрыем Мядзведзевым 5 лістапада.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі