Расійскія дальнабойшчыкі не змаглі заблакаваць Маскоўскую кальцовую дарогу

Расійскія дальнабойшчыкі не змаглі заблакаваць Маскоўскую кальцовую дарогу

Рух на ўчастку знешняга боку Маскоўскай кальцавой аўтадарогі ў раёне Ленінградскай шашы, дзе расійскія дальнабойшчыкі спрабавалі зладзіць акцыю пратэсту, разблакаваны. Як паведамляе ВВС, пасля таго, як кіроўцы фур выехалі на МКАД, паліцыя часткова перакрыла рух.

У выніку грузавыя машыны занялі чатыры з пяці палос для руху, пакінуўшы вольнай толькі крайнюю левую, па якой ідуць легкавыя аўтамабілі. На МКАД захоўваецца затор.

Кіроўцы патрабуюць адмены ўведзенай з 15 лістапада платы з вялікагрузных аўтамашын, якую перавозчыкі лічаць празмернай для невялікіх транспартных кампаній і прыватных уладальнікаў грузавікоў.

Акцыю пратэсту ў Маскве падтрымліваюць дальнабойшчыкі з некалькіх расійскіх рэгіёнаў. Раней старшыня прафсаюза кіроўцаў-дальнабойшчыкаў Аляксандр Котаў паведамляў, што 3 снежня заканчваецца ўльтыматум, высунуты расійскаму ўраду, і калі новую сістэму “Платон” не адменяць, то МКАД могуць заблакаваць.

У сваю чаргу ўлады патлумачылі ўвядзенне збору неабходнасцю пакрыць выдаткі, якія вялікагрузы наносяць федэральным трасам. За два тыдні працы сістэма сабрала каля 550 мільёнаў расійскіх рублёў або 8 мільёнаў долараў.

Фота: ВВС

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі