Расійскіх вайскоўцаў не запрасілі на беларускія вучэнні

Беларусь не запрасіла расійскіх вайскоўцаў на буйнамаштабныя ваенныя вучэнні, якія пройдуць 5-10 кастрычніка на палігонах Віцебскай, Гродзенскай і Мінскай абласцей. Пра гэта паведаміў прадстаўнік прэс-службы міністэрства абароны нашай краіны. Паводле яго слоў, на гэтых вучэннях будуць адпрацоўвацца пытанні ўнутранай абароны тэрытарыяльнай цэласнасці краіны. Леташнія вучэнні прадугледжвалі ўдзел расійскіх вайскоўцаў і паводле сваёй задумы, і мэты.

Разам з тым у міністэрстве адзначылі, што калі расійскія вайскоўцы выкажуць жаданне далучыцца да беларусаў, "то мы будзем толькі радыя". "Расійскім вайскоўцам мы ніколі не адмаўлялі", — сказаў прадстаўнік прэс-службы.

Беларускае войска падчас буйнамаштабных камандна-штабных вучэнняў будзе адпрацоўваць дзеянні па абароне суверэнітэту, тэрытарыяльнай цэласнасці і недатыкальнасці межаў краіны.

 Як чакаецца, у верасні Аляксандр Лукашэнка зацвердзіць план, задуму і назву вучэнняў, у якіх прымуць удзел каля 7,5 тысяч чалавек, бранетанкавая, авіяцыйная і аўтамабільная тэхніка. На вучэнні таксама выклічуць ваеннаабавязаных з запасу.

Як распавялі ў прэс-службе, тэма вучэння — "Ужыванне Узброеных сіл, іншых войскаў і воінскіх фармаванняў у перыяд нарастання ваеннай пагрозы і ў ваенны час ва ўмовах процідзеяння дэсантна-дыверсійным сілам і пазапраўным узброеным фармаванням".

РИА Новости

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі