Расійскі ўрад дазволіў “Газпраму” і “Транснафце” стварыць уласныя войскі

Дзярждума Расіі прыняла ў канчатковым чытанні закон "Аб пастаўках прадукцыі для дзяржаўных федэральных патрэб”, які дазваляе акцыянэрным кампаніям “Газпрам” і “Транснафта” фармаваць уласныя ўзброеныя сілы. Іх задачай стане абарона і ахова вытворчай і транспартнай інфрастуруктуры натуральных манаполіяў.

Невядома, ці атрымаюць гэтыя войскі права бараніць інфраструктуру за мяжой. Нагадаем, што “Газпрам” валодае 12,5% акцый “Белтрансгазу”.

Як паведамляе Newsru.com, заканадаўчая ініцыятыва падрыхтаваная пры падтрымцы адміністрацыі прэзідэнта Расіі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі