Расійскі прэзідэнт сустрэнецца з беларускай апазіцыяй?

"Умяшанне ва ўнутраныя справы — гэтае жаданне паставіць палітычныя працэсы ў той або іншай краіне пад кантроль іншай дзяржавы. У нас такога і ў думках не было. Ды гэта і немагчыма", — падкрэсліў Мядзведзеў. Пры гэтым Мядзведзеў падкрэсліў, што Расія пільна сочыць за развіццём палітычных працэсаў у Беларусі.

Як адзначае БелаПАН, расійскі прэзідэнт таксама не выключыў магчымасці сваёй сустрэчы з прадстаўнікамі беларускай апазіцыі: "Зносіны паміж палітыкамі — гэтае нармальная рэч. Калі да нас прыязджаюць замежныя лідэры, яны сустракаюцца з нашай апазіцыяй — падабаецца нам гэта або не падабаецца. Мне, можа быць, нешта і не падабаецца, але яны рэгулярна выклікаюць да сябе прадстаўнікоў расійскай апазіцыі, каб атрымаць больш поўную карціну ўладкавання грамадскага жыцця ў нашай дзяржаве".

На яго думку, такіх правілаў варта прытрымлівацца любой краіне. "Гэта не можа характарызавацца як умяшанне ва ўнутраныя справы іншай дзяржавы", — лічыць Мядзведзеў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі