Расійскі прэм’ер Мядзведзеў дапускае разрыў дыпадносінаў з Украінай

Расійскі прэм’ер Мядзведзеў дапускае разрыў дыпадносінаў з Украінай

Прэм’ер-міністр Расіі Дзмітрый Мядзведзеў заявіў, што Масква можа пайсці на разрыў адносінаў з Украінай, калі ў яе не застанецца ніякіх іншых механізмаў, каб паўплываць на сітуацыю.

“Што да разрыву дыпламатычных адносінаў, вы ведаеце, у гісторыі ўсякае бывала. Нагадаю, што пасля вядомых падзеяў у нас апынуліся разарванымі дыпадносіны з Грузіяй”, — сказаў Мядзведзеў журналістам у Сочы.

Расійскі прэм’ер пры гэтым дадаў, што не хоча, “каб гэта так завяршылася” і падкрэсліў, што канчатковае рашэнне прымаецца прэзідэнтам краіны.

10 жніўня Крэмль заявіў пра перадухіленне тэрактаў у Крыме і абвінаваціў у іх падрыхтоўцы спецслужбы Украіны. Таксама з дзеяннямі ўкраінскай выведкі расійскія ўлады звязалі забойства дваіх сваіх вайскоўцаў у Крыме.

Афіцыйны Кіеў адпрэчвае гэтыя абвінавачанні і называе заявы Расіі спробай адцягнуць увагу ад яе агрэсіўных дзеянняў на акупаваным паўвостраве, перадае ВВС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі