Расійскі палітвязень Навальны знайшоўся ў Ямала-Ненецкай акрузе
![Аляксей Навальны, ілюстрацыйнае фота](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-12/navalny-2512.jpg.webp?itok=AJYBwVMx)
Аляксей Навальны, ілюстрацыйнае фота / meduza.io
Расійскага палітвязня Аляксея Навальнага знайшлі ў папраўчай калоніі №3 у пасёлку Харп Ямала-Ненецкай аўтаномнай акругі, заяўляе ягоная каманда.
Прэс-сакратарка расійскага апазіцыянера Кіра Ярмыш паведамляе: "Сёння яго бачыў адвакат. Аляксей у парадку".
Пра месцазнаходжанне Навальнага не было вядома амаль тры тыдні.
У Беларусі ёсць палітвязні, ізаляваныя ад сваякоў месяцамі. Пра Мікалая Статкевіча нічога невядома з лютага 2023 года, пра стан Віктара Бабарыкі ёсць толькі неафіцыйная інфармацыя — і дакладна нічога не вядома з красавіка. У інфармацыйным вакууме (праваабаронцы называюць яго рэжымам incommunicado) адбываюць свае тэрміны Марыя Калеснікава, Ігар Лосік ды іншыя.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.