Расійскі навуковец назваў новы від кляшчоў у гонар Віктара Цоя

Расійскі навуковец назваў новы від кляшчоў у гонар Віктара Цоя

Расійскі навуковец назваў выяўлены ў Малайзіі новы від кляшчоў у гонар... Віктара Цоя (1962 — 1990). Сяргей Ярмілаў з Цюменскага дзяржуніверсітэта кажа, што любіць працаваць пад песні гурта "Кіно". Творчасць Цоя аказала вялікі ўплыў на навукоўца, натхняла яго, таму ён вырашыў назваць новы від кляшчоў у памяць пра рок-музыку — Trachyoribates viktortsoii.

Ярмілаў апублікаваў вынікі свайго даследавання ў часопісе Systematic & Applied Acarology.

Расійскі навуковец назваў новы від кляшчоў у гонар Віктара Цоя
utmn.ru

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі