Расійскі футбольны клуб патрабуе з беларускага трэнера няўстойку

Расійскі футбольны клуб патрабуе з беларускага трэнера няўстойку

Футбольны клуб "Урал" плануе падаць ў Расійскі футбольны саюз скаргу на былога трэнера беларуса Вадзіма Скрыпчанку. Пра гэта ў інтэрв'ю "Спорт-Экспрэсу" паведаміў прэзідэнт "Урала" Рыгор Іваноў.

Клуб хоча спагнаць са Скрыпчанкі няўстойку ў памеры трох месячных заробкаў. Як паведамлялася раней, трэнер сышоў з "Урала" пасля гучнай паразы ў матчы "Церакам" — 1:4. Тады Скрыпчанка заявіў, быццам стаміўся і хоча ўзяць паўзу ў працы. Аднак літаральна праз некалькі дзён ён узначаліў іншы футбольны клуб — "Крылы Саветаў".

Па словах Іванова, Скрыпчанка мусіў выплаціць няўстойку за сарваны кантракт да 9 студзеня, аднак не зрабіў гэтага. Таму клуб вырашыў падаць на яго ў Палату па вырашэнні спрэчак РФС. "Мы павінны яму падарыць гэтыя грошы? Ён нам казаў адно, а, аказваецца, правёў перамовы за нашай спіной і ўзначаліў "Крылы"... Мы ж дарослыя людзі, усе ўсё разумеюць", — абурыўся Іваноў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі