Расійскі амбасадар у Беларусі заклікаў Рассельгаснагляд не займацца папулізмам

Расійскі амбасадар у Беларусі заклікаў Рассельгаснагляд не займацца папулізмам

Амбасадар Расіі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў стаў на бок Беларусі ў спрэчках з Рассельгаснаглядам. Ён заклікаў Рассельгаснагляд заканчваць займацца папулізмам і стварыць у Саюзнай дзяржаве адзіную службу кантролю за якасцю прадуктаў.

"Усім падабаецца беларускае харчаванне. Мне яно таксама падабаецца, якаснае, добрае харчаванне. Але чаму яно падабаецца? Таму што існуюць кантралюючыя структуры, Рассельгаснагляд Расіі ды адпаведныя службы Беларусі. Калі б іх не было, я сумняваюся, што так бы добра падабалася беларускае харчаванне на расійскім рынку. Парушэнні ў прадпрыемстваў, на жаль, бываюць, былі, ёсць і будуць, тэхналагічныя і г.д., якія вядуць да зніжэння якасці харчавання", — перадае БелаПАН словы расійскага дыпламата.

На думку Сурыкава, дзеянні расійскіх службаў па праверцы харчавання, абнародаванню вынікаў аддаюць папулізмам. "Папулізм трэба заканчваць. Гэта жорсткая, дакладная работа па паляпшэнні якасці харчавання", — заявіў ён.

Закрануў Сурыкаў і тэму рээкспарту забароненага харчавання ў Расію. Па яго словах, нядобрасумленныя пастаўшчыкі пастаўляюць у Расію еўрапейскую прадукцыю пад сертыфікатамі іншых краін — Паўднёвай Афрыкі, Карыбскага басейна. А ніжнія звёны беларускай службы Мінсельгасхарча пацвярджаюць, што гэта прадукцыя, напрыклад, з Гвінеі.

Сурыкаў прапанаваў аб'яднаць беларускія і расійскія ведамствы ў адну службу Саюзнай дзяржавы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі